Усходняе партнёрства

Усходняе партнёрства

Усходняе партнёрства (УП) – гэта сумесная палітычная ініцыятыва, якая накіравана на паглыбленне і ўмацаванне адносін паміж Еўрапейскім саюзам (ЕС), краінамі-членамі саюза і шасцю ўсходнімі суседзямі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Pэспублікай Малдова і Украінай. У адносінах з суседзямі ЕС кіруецца сваёй Глабальнай стратэгіяй і абноўленай Еўрапейскай палітыкай добрасуседства, якія заклікаюць да неабходнасці засяродзіць увагу на павышэнні стабільнасці і ўстойлівасці ўсходніх суседзяў ЕС. 

У гэтым кантэксце існуюць сумесныя абавязацельствы па дасягненні адчувальных вынікаў для жыхароў усяго рэгіёна. У падтрымку падыходу да Усходняга партнёрства, арыентаванага галоўным чынам на вынікі, Еўрапейская камісія і Еўрапейская служба знешніх дзеянняў вызначылі 20 ключавых дасягненняў на 2020 год. Пэўныя вынікі павінны быць дасягнуты ўжо да наступнага саміту УП, які пройдзе ў Бруселі ў лістападзе 2017 года

Для дасягнення гэтых мэт супрацоўніцтва грунтуецца на чатырох прыярытэтных абласцях, узгодненых на саміце Усходняга партнёрства ў Рызе ў 2015 годзе. Сярод якіх:

  • развіццё эканомікі і магчымасці рынку;
  • умацаванне інстытутаў і эфектыўнае кіраванне;
  • узаемасувязь, энергаэфектыўнасць, навакольнае асяроддзе і змяненне клімату;
  • мабільнасць і стасункі паміж народамі.

Структураванае ўзаемадзеянне з больш шырокім колам арганізацый грамадзянскай супольнасці спрыяе забеспячэнню гендарнай роўнасці і недыскрымінацыі. Акрамя таго, ва ўсіх абласцях стымулюецца імкненне да больш празрыстай і індывідуалізаванай стратэгічнай камунікацыі.

Гэты новы стратэгічны план работы павінен накіроўваць работу ЕС, краін-членаў саюза і шасці краін-партнёраў да 2020 года, грунтуючыся на агульных мэтах, узгодненых на Пражскім саміце ў маі 2009 года, з якога пачалося Усходняе партнёрства.

У больш шырокім кантэксце УП таксама падтрымлівае дасягненне ключавых глабальных палітычных мэт, акрэсленых у Мэтах устойлівага развіцця ААН да 2030 г. і Парыжскім пагадненні аб змяненні клімату.

Для больш падрабязнай інфармацыі перайдзіце па спасылцы.