Дзякуючы фінансаванню з боку Еўрапейскага саюза ў рамках ініцыятывы EU4Business, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) дапамог кампаніі «Успех Про», аптоваму і рознічнаму прадаўцу камп'ютарнага і лічбавага абсталявання з Беларусі, ствaрыць і запусціць уласную інтэрнэт-краму і ў чатыры разы павялічыць аб'ём продажаў у інтэрнэце.
ЕБРР дапамог кампаніі «Успех Про», аптоваму і рознічнаму прадаўцу камп'ютараў і лічбавага абсталявання з Беларусі стварыць уласную інтэрнэт-краму (www.texus.by), запусціць інтэрнэт-продаж камп'ютарнага абсталявання і ў чатыры разы павялічыць аб'ём продажаў у інтэрнэце.
ААА «Успех Про» з'яўляецца імпарцёрам камп'ютарнага і лічбавага абсталявання і валодае сеткай рознічных крам «Техника успеха» у Беларусі. Кампанія была заснавана 15 год таму ў Брэсце.
Спачатку кампанія займалася аптовымі пастаўкамі камп'ютарнай і лічбавай тэхнікі вядучых сусветных брэндаў для карпаратыўных кліентаў у Беларусі. Пазней уладальнікі кампаніі вырашылі, што рознічны гандаль таксама з'яўляецца важным накірункам стратэгічнага развіцця кампаніі. Меркавалася, што разам са звычайнымі рознічнымі крамамі інтэрнэт-крамы зоймуць значную долю ад агульных аб'ёмаў продажаў. Пачаткова кампанія «Успех Про» прадавала свае тавары ў інтэрнэце, карыстаючыся знешняй гандлёвай пляцоўкай, але пазней яна звярнулася да ЕБРР з прапановай аб аказанні дапамогі ў развіцці і запуску ўласнай інтэрнэт-крамы.
ЕБРР прыцягнуў ААА «Новый сайт», беларускую вэб-студыю, якая:
- распрацавала прыгожы дызайн крамы, прыдатны і для мабільных прылад;
- стварыла зручныя для карыстальніка навігацыю па каталозе і функцыянальныя сродкі для выбару і пакупкі тавараў;
- інтэгравала ўнутраную аўтаматызаваную сістэму бухгалтарскага ўліку;
- аптымізавала краму для прасоўвання ў інтэрнэце;
- правяла рэкламную кампанію на дамене www.texus.by.
Пасля завяршэння праекта кампанія працягвае супрацоўніцтва з гэтым кансультантам, які дапамог пашырыць функцыянальнасць інтэрнэт-крамы, у тым ліку дадаванне персанальных уліковых запісаў і праграму лаяльнасці. За год пасля завяршэння праекта «Успех Про» поўнасцю перавяла свой інтэрнэт-гандаль камп'ютэрным і лічбавым абсталяваннем з партнёрскіх рэкламных і гандлёвых платформ у сваю інтэрнэт-краму. Гэта дапамагло зэканоміць на выдатках на знешнія платформы, перавесці рэсурсы на рэкламу ўласнай інтэрнэт-крамы і прыцягнуць на сайт мэтавую аўдыторыю. У выніку праекта колькасць інтэрнэт-заказаў вырасла на 42 %, а прыбытак ад продажаў у інтэрнэце за адзін год павялічыўся ў чатыры разы.
«Успех Про» плануе павялічыць сваю долю на рынку інтэрнэт-гандлю камп'ютарным і лічбавым абсталяваннем, адкрываючы свае гандлёвыя прадстаўніцтвы ў абласных гарадах Беларусі і пашыраючы зону дастаўкі.
Агульная вартасць праекта
€16 674
Уклад кліента
€6 669