Распрацоўка першай мабільнай праграмы для рэстарана ў Беларусі

Праграма рэстарана
Беларусь
 | 

МСП могуць павялічваць бізнес шляхам доступу да самых сучасных інавацый. Напрыклад, рэстаран у сталіцы Беларусі, Мінску, распрацаваў першую ў краіне мабільную праграму з дапамогай і парадамі ад ЕБРР.

Сушы-бар Manga заснаваны ў 2007 г. заўсёды ўдзяляў увагу міжнародным трэндам у рэстаранным бізнесе. Бізнес быў зацікаўлены ў карыстанні інавацыйнымі тэхналогіямі для прыцягнення новых кліентаў і павелічэння папулярнасці службы дастаўкі.

Парады і тэхналогіі

Каб дасягнуць гэтага, мясцовы кансультант па тэхналогіях стварый анлайн праграму, якая працуе на прыладах Android і Apple. ЕБРР прыцягнуў спецыяліста па праектах, які дапамог забяспечыць адпаведнасць праекта лепшым прыкладам працы электроннага рынку. Спецыяліст вёў праект ад планавання да ўкаранення.

Кансультант:

  • вызначыў кошты, план, ахоп і мэты праекта на стадыі падрыхтоўкі;
  • распрацаваў праграму, зрабіўшы макет галоўных старонак для абедзьвух аперацыйных сістэм;
  • выканаў праграмаванне і выпрабаванні распрацаваных рашэнняў;
  • апублікаваў праграму ў такіх крамах для мабільных праграм як AppStore і Googleplay;
  • стварыў вэб-платформу, якая выкарыстоўваецца сушы-барам для кантролю над праграмай, і навучыў працаўнікоў карыстацца ёй.

Вынікі

Фінальная версія праграмы дазваляе кліентам заказваць стравы, браніраваць столік, бачыць карту з месцазнаходжаннем рэстарана і запрашаць сяброў, і ўключае персанальны ўліковы запіс і функцыю стужкі навін.

Пасля запуску новай праграмы аб'ёмы дастаўкі сушы-бара Manga падвоіліся, а продажы выраслі на 30%. Фактычна праграма аказалася настолькі паспяховай, што цяпер уладальнік сушы-бара Manga працуе з кансультантам над падобнай праграмай для даччынай сеткі піцэрый.

Больш інфармацыі

  • Кампаніі, зацікаўленыя ў атрыманні падтрымкі для малога бізнесу ад ЕБРР, могуць запоўніць форму на англійскай ці рускай мове і адправіць яе на адрас: knowhowbelarus@ebrd.com