Беларускі вытворца адзення павялічвае таваразварот на 87 %, дзякуючы кансультацыйнай дапамозе ЕБРР і фінансаванню ЕС

«Праграма дзелавых кансультацыйных паслуг» ЕБРР пры фінансавай падтрымцы ЕС дапамагла Mark Formelle знайсці мясцовага кансультанта па арганізацыі збыту, і яны сумесна распрацавалі канцэпцыю брэнда і маркетынгавы план, каб павысіць пазнавальнасць гандлёвага знаку.
Беларусь
 | 

Пры фінансавай падтрымцы з боку ЕС Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) дапамог вытворцу беларускага адзення ў распрацоўцы стратэгіі развіцця брэнда і пашырэнні яго ўласнай раздробнай сеткі, павялічыўшы продажы на 30 %.

Кампанія Mark Formelle, створаная ў 2009 годзе, канструюе, вырабляе і прадае баваўнянае адзенне, начную і ніжнюю бялізну, а таксама іншае спецыялізаванае адзенне, такое як тэрмаадзенне.

Нягледзячы на хуткі рост і стварэнне шырокай сістэмы збыту ў Беларусі, Расіі і Казахстане, у кампаніі не было выразнай сістэмы зносін са спажыўцамі, у тым сэнсе, што кліенты не атаясамлівалі прадукцыю з гандлёвым знакам.

ЕБРР аказаў Mark Formelle дапамогу ў працы з мясцовым кансультантам, які займаўся аналізам мэтавых спажыўцоў, распрацаваў новую канцэпцыю брэнда ў адпаведнасці з перавагамі мэтавай аўдыторыі і сістэму прасоўвання вырабаў, згодна з брэндам. Праз год пасля завяршэння праекта адбылося значнае паляпшэнне пазнавальнасці брэнда і павелічэнне продажаў на 30 %.

Наступны этап супрацоўніцтва прадугледжваў дапамогу Mark Formelle у пошуку міжнародных галіновых экспертаў, якія прынеслі ў кампанію перадавы міжнародны вопыт. У якасці галоўнага кансультанта выступіў Ігар Крэсоджа (Igor Kresoja), нямецкі эксперт па тэкстыльных вырабах і мерчандайзінгу з больш чым 20-гадовым досведам кіравання ў сферы раздробнага гандлю ў Германіі.

Эксперты дапамаглі Mark Formelle:

  • павысіць эфектыўнасць вытворчасці
  • распрацаваць новую канцэпцыю крамы 

  • змяніць унутраныя структуры аддзела збыту і
  • стварыць аддзел падтрымкі продажаў, што дазваляе брэнду вылучацца сярод канкурэнтаў на рынку. 


У выніку гэтага доля кампаніі ў раздробных продажах (у параўнанні з аптовымі) вырасла з 26 да 50 %, таваразварот вырас на 87 %, а экспартныя пастаўкі павялічыліся больш чым у два разы да сканчэння праекта.

Цяпер кансультанты аказваюць кампаніі дапамогу ў складанні новага бізнес-плана доўгатэрміновага развіцця і ў распрацоўцы новай прадукцыі.

Пры гэтым ЕБРР прадаставіў Mark Formelle крэдыт у памеры 4 мільёнаў долараў ЗША для фінансавання распаўсюджвання брэнда ў Беларусі і на суседніх рынках. 


У 2015 годзе ЕБРР узнагародзіў дырэктара Mark Formelle Святлану Сіпараву прэстыжнай прэміяй у намінацыі «Жанчыны ў бізнесе» (Women in Business Award), прызнаўшы яе заслугі ў «заахвочванні гендэрнай разнастайнасці ў камерцыйнай кампаніі». 


Дата

2012-2015 гг.

Больш інфармацыі

Акрамя фінансавання, ЕБРР прадастаўляе кансультацыі малому і сярэдняму бізнесу. Больш інфармацыі аб аказанні ЕБРР кансультацыйных паслуг малому бізнесу знаходзіцца па адрасе:

http://www.ebrd.com/what-we-do/sectors-and-topics/how-small-business-initiative-helps.html

і

http://www.ebrd.com/knowhow