
Падтрымка МСП > Доступ да ведаў
ПРАЕКТ / ПРАГРАМА | ТЫП КАМПАНІІ | ТЫП ФІНАНСАВАННЯ | ТЫП ІНСТРУМЕНТАЎ | СУМА | ФОКУС ІНВЕСТЫЦЫЙ | КАРОТКАЕ АПІСАННЕ |
---|---|---|---|---|---|---|
Жанчыны ў бізнесе
![]() |
Усе | Дзелавыя парады, навучанне, настаўніцтва, дыягностыка бізнесу | Прадпрыемства на чале з жанчынамі |
У рамках гэтай праграмы ЕБРР забяспечвае доступ да фінансаў праз адкрыццё адмысловых крэдытных ліній, прызначаных для МСП на чале з жанчынамі, у мясцовых банках, а таксама дае дзелавыя парады, якія спрыяюць павелічэнню канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў. Акрамя таго, праграма прапануе навучанне, настаўніцтва і іншыя формы падтрымкі. |
||
Кансультацыі ЕБРР для малога бізнесу
![]() |
Малыя, сярэднія | Кансультацыйныя паслугі | Усе МСП |
Гэта праграма дазваляе прадпрымальнікам удасканальваць свою работу дзякуючы доступу да практычных ведаў, якія прадстаўляюцца ў выглядзе кансультацыйных паслуг у розных галінах бізнесу (стратэгія развіцця, маркетынг, вытворчасць, кіраванне якасцю, энергаэфектыўнасць, фінансавы менеджмент і інш.). |
||
Усходняе партнёрства: Гатоўнасць да гандлю — ініцыятыва EU4Business
![]() |
Малыя, сярэднія | Тэхнічная дапамога | Экспартаарыентаваныя МСП |
Праект аказвае падтрымку тэкстыльнай і швейнай прамысловасці ў Беларусі, дапамагаючы МСП ў вытворчасці тавараў з дададзенай вартасцю ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднага рынку і ЕС і злучаючы з рынкамі ЕС. Падтрымка накіравана на тое, каб дапамагчы кампаніям выйсці на рынак ЕС з дапамогай мэтанакіраванага нарошчвання патэнцыялу, кансультацыйных паслуг і мерапрыемстваў, скіраваных на забеспячэнне доступу да рынкаў. |