Праграмы

Кансультацыі для малога бізнесу

Працягласць праекта: 
2010 - 2019
ПАРТНЁР ПА РЭАЛІЗАЦЫІ: 
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР)
Бюджэт ЕС: 
16 мільёнаў еўра (у два этапы)

Мэта праграмы — садзейнічаць якаснаму кіраванню ў сектары малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) праз тэхнічную дапамогу індывідуальным прадпрыемствам, падтрымліваць іх рост.

Праграма ажыццяўляе падтрымку МСП дзеля структурных змяненняў і развіцця новых дзелавых навыкаў, якія будуць спрыяць поспеху і канкурэнтаздольнасці ва ўмовах рыначнай эканомікі.

Яна таксама імкнецца адкрыць МСП доступ да кансультацыйных паслуг праз сумеснае фінансаванне выдаткаў, для чаго прадугледжаны гранты ў памеры да 10 000 еўра. Акрамя таго, праграма накіравана на развіццё ўстойлівай інфраструктуры кансультацыйных паслуг, што ўдасканаліць самі паслугі для МСП.

Мэты

  • Садзейнічанне больш дасканаламу доступу МСП да фінансавых крыніц і павелічэнне канкурэнтаздольнасці гэтых МСП.
  • Падтрымка мерапрыемстваў у рамках ППУСГ
  • Узмацненне і ўдасканаленне ўстойлівасці інфраструктуры мясцовых кансультацыйных паслуг

Бенефіцыяры

  • МСП

Мерапрыемствы

  • Бізнес-кансультацыі праз міжнародныя кансалтынгавыя службы:– Навучальныя і куратарскія мерапрыемствы, распаўсюджанне камерцыйных і тэхнічных ведаў і вопыту сярод галоўных кіраўнікоў асноўных бізнес-працэсаў.
  • Вучэбныя экскурсіі ў краіны з развітой рыначнай эканомікай.
  • Вызначэнне галоўных практычных і тэхнічных змяненняў і лепшых практык, якія прадпрыемствы могуць укараніць у сваю дзейнасць.
  • Бізнес-парады праз мясцовыя кансалтынгавыя службы:– Падтрымка ў выглядзе распрацоўкі праектаў (напрыклад, дыягностыка прадпрыемства, падбор парад, якія адпавядаюць патрэбам прадпрыемства, вызначэнне кансультацыйных задач).
  • Маніторынг праекта ў ходзе яго рэалізацыі.
  • Фінансаванне ад 25 да 75 % агульнага сабекошту праекта.
  • Навучанне без адрыву ад працы мясцовых кансультантаў у рамках праектаў, распрацаваных для асобных МСП.

Вынікі

У рэгіёне з 2010 г.:

  • 1919 МСП атрымалі кансультацыйную дапамогу
  • 75 % МСП павялічылі свой тавараабарот на працягу года пасля рэалізацыі праекта
  • 60 % МСП павялічылі колькасць сваіх работнікаў
  • МСП, якія мелі патрэбу ў фінансаванні, атрымалі 194,8 млн еўра праз ЕБРР і іншыя фінансавыя ўстановы

Усяго з 2010 г. ЕБРР аказаў падтрымку 1919 МСП у краінах Усходняга партнёрства праз 163 праекты дапамогі ад міжнародных кансультантаў і 1756 праектаў з удзелам мясцовых кансультантаў

Праекты з удзелам міжнародных кансультантаў

43 прааналізаваныя праекты:

95 % прааналізаваных праектаў былі ацэнены як паспяховыя або вельмі паспяховыя

67 % прадпрыемстваў прадэманстравалі павелічэнне тавараабароту ў сярэднім на 46 %, што склала 209 млн еўра

64 % прадпрыемстваў павялічылі колькасць работнікаў у сярэднім на 39 %, стварыўшы 1365 новых працоўных месцаў

46 % прадпрыемстваў атрымалі знешнія інвестыцыі ў памеры звыш 90,1 млн еўра (за прааналізаваныя праекты) з удзелам мясцовых кансультантаў

79 % прааналізаваных праектаў праз год пасля іх завяршэння былі ацэнены як паспяховыя або вельмі паспяховыя

76 % прадпрыемстваў, якія атрымалі дапамогу, прадэманстравалі павелічэнне тавараабароту ў сярэднім на 66 %, што склала 563 млн еўра

56 % прадпрыемстваў, якія атрымалі дапамогу, павялічылі колькасць работнікаў у сярэднім на 41 %, стварыўшы 9627 новых працоўных месцаў

17 % прадпрыемстваў атрымалі інвестыцыі на агульную суму 104,7 млн еўра (з якіх 35,8 млн еўра — прамое фінансаванне ад ЕБРР і долевае фінансаванне)

46 % прадпрыемстваў, якія атрымалі дапамогу, заявілі, што зноў наймалі кансультанта пасля завяршэння праекта

Вэб-сайт

http://www.ebrd.com/knowhow

Партнёры