План знешніх інвестыцый ЕС

План знешніх інвестыцый ЕС (EIP), прыняты ў верасні 2017 г., закліканы прыцягнуць інвестыцыі ў краіны-партнёры з суседняга з ЕС рэгіёну і Афрыкі. Шляхам прыцягнення і эфектыўнага выкарыстання інвестыцый План спрыяе ўсёабдымнаму росту, стварэнню працоўных месцаў і ўстойліваму развіццю і будзе факусавацца на шэрагу першачарговых абласцей інвеставання, такіх як:

  • Устойлівая энергетыка і ўстойлівае ўзаемадзеянне
  • Фінансаванне мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў (ММСП)
  • Устойлівае развіццё сельскай гаспадаркі, сельскага прадпрымальніцтва і аграбізнесу
  • Устойлівыя гарады
  • Лічбавыя тэхналогіі для ўстойлівага развіцця

План знешніх інвестыцый выкарыстоўвае наступныя інструменты для падтрымкі краін-партнёраў:

План знешніх інвестыцый распрацаваны на аснове вопыту ЕС у рэалізацыі васьмі рэгіянальных інвестыцыйных праектаў за межамі ЕС, у тым ліку ў стварэнні Інвестыцыйнага інструмента добрасуседства (NIF). З часу стварэння першага механізма сумеснага фінансавання ў 2007 годзе агульны аб’ём інвестыцый у краіны-партнёры дасягнуў 57 млрд. еўра, уключаючы гранты ЕС у памеры 3,4 млрд. еўра і 26 млрд. еўра крэдытных сродкаў.

Праграма EU4Business «Жанчыны ў бізнесе» — гэта адзін з праектаў, які ўжо атрымаў падтрымку ад ЕС. Яго далейшая рэалізацыя будзе ажыццяўляцца па Плане знешніх інвестыцый, згодна якому агульная сума інвестыцый павінна скласці 54,3 млн. еўра. Унёсак ЕС у праграму складае 4,8 млн. еўра.

Унёсак ЕС у План знешніх інвестыцый на суму 4,1 млрд. еўра павінен прыцягнуць 44 млрд. еўра інвестыцый да 2020 года.

Націсніце сюды, каб наведаць партал, прысвечаны Плану знешніх інвестыцый ЕС.

Спампаваць інфармацыйны бюлетэнь EIP за 2017 год