Бібліятэка

Штогадовая справаздача за 2019 год дае не толькі агляд за апошні года; яна прапануе шырокую прэзентацыю асноўных асаблівасцяў ініцыятывы EU4Business і вынікі яе выканання за дзесяцігоддзе.

Юбілейная справаздача EU4Business адзначае 10-ю гадавіну ініцыятывы ў 2019 годзе. Сталая і ў той жа час хуткарослая ініцыятыва EU4Business зрабілася адной з флагманскіх ініцыятыў Усходняга партнёрства, дэманструючы прагрэс у адносінах ЕС з краінамі Усходняга партнёрства (УП) за апошнія дзесяць гадоў.

Справаздача EU4Business па краіне змяшчае паглыбленую ацэнку бягучага макраэканамічнага і дзелавога асяроддзя у Беларусі, уключаючы тое, у якім працуюць МСП. Таму асаблівая ўвага надаецца развіццю МСП у краіне і таму, як партфель праектаў EU4Business дапамагае дасягнуць гэтай мэты.

Распачатае ў 2009 годзе як сумесная палітычная ініцыятыва, Усходняе партнёрства (УП) скіраванае на паглыбленне і ўмацаванне адносін паміж Еўрапейскім саюзам (ЕС), яго дзяржавамі-членамі і шасцю ўсходнімі суседзямі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдова і Украінай.

Еўрапейскі фонд Паўднёва-Усходняй Еўропы (EFSE) апублікаваў Справаздачу аб уплыве. У справаздачу ўключаны дасягненні фонду ў падтрымцы прадпрымальнікаў як рухаючай сілы малых і мікрапрадпрыемстваў (ММП), якія з’яўляюцца эканамічнай асновай мэтавых рэгіёнаў.

Чаго ініцыятыва EU4Business дасягнула ў перыяд 2009–2017 гг.? З гэтага відэа вы даведаецеся, колькі рабочых месцаў было створана, колькі крэдытаў атрымалі МСП, колькі прадпрыемстваў выкарысталі кансультацыйную падтрымку і навучанне і як палепшылася дзелавое асяроддзе.  

Сустракайце Гульнару, Мане, Людмілу, Эльгуджа, Андрэя, Пятра і іншых бенефіцыяраў праграмы EU4Business. Яны раскажуць, як падтрымка з боку ЕС дапамагла развіццю іх бізнесу. Фотавыстава аб гісторыях поспеху ўдзельнікаў ініцыятывы EU4Business паказвае, якую падтрымку атрымалі прадпрымальнікі ва ўсіх шасці краінах Усходняга партнёрства ў межах фінансавых і кансультацыйных праектаў, рэалізаваных 20 партнёрамі ініцыятывы EU4Business.

Першая штогадовая справаздача EU4Business, у якой аналізуюцца дынаміка і дасягненні гэтай праграмы за перыяд 2016-2017, а таксама разглядаюцца агульныя сумарныя паказчыкі з 2009 года, калі праграма была запушчаная. У справаздачы таксама апісаны шлях наперад на аснове шырокіх кансультацый з зацікаўленымі бакамі EU4Business.

“Гэта выдатная магчымасць сабраць разам розныя зацікаўленыя бакі, сфарміраваць агульнае ўяўленне пра тое, што адбываецца, і падумаць пра задачы, з якімі сутыкаюцца ўсе, а таксама пра магчымасці развіцця ініцыятывы EU4Business». Увесну 2018 г. у кожнай з шасці краін Усходняга партнёрства былі праведзены нацыянальныя круглыя сталы, якія збіралі разам асноўных удзельнікаў EU4Business — Прадстаўніцтвы ЕС, міжнародныя фінансавыя інстытуты, нацыянальныя агенцтвы МСП і міністэрствы эканомікі, камерцыйныя банкі, бізнес-асацыяцыі, ключавыя выканаўцы і іншыя звязаныя бакі. У высновах, уключаных у Штогадовую справаздачу EU4Business, па выніках падрабязнага сумеснага разгляду ўсіх асноўных прынцыпаў і ініцыятыў EU4Business прапанавана ўнікальная перспектыва.