Партфель праектаў у рамках ініцыятывы EU4Business ў краінах Усходняга партнёрства:
Умацаванне эканомікі - ключавы прыярытэт для краін Усходняга партнёрства
Умацаванне эканомікі шляхам яе развіцця і падтрымкі рынкавых магчымасцей з’яўляецца адным з ключавых прыярытэтаў Усходняга партнёрства (УП), сумеснай палітычнай ініцыятывы, накіраванай на паглыбленне і ўзмацненне адносін паміж Еўрапейскім саюзам (ЕС), краінамі-членамі саюза і шасцю ўсходнімі суседзямі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай — у рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, якая заклікае засяродзіць увагу на стабільнасці і ўстойлівасці развіцця ўсходніх суседзяў ЕС.
EU4Business: мэтавая падтрымка МСП пры фінансаванні ЕС
Ініцыятыва Еўрапейскага саюза EU4Business ахоплівае ўсе дзеянні ЕС па падтрымцы МСП у краінах Усходняга партнёрства.
ЕС лічыць, што малыя і сярэднія прадпрыемствы (МСП) з’яўляюцца ключавым элементам эканомікі. У рэгіёне Усходняга партнёрства частка МСП складае 83%–99% ад усіх прадпрыемстваў, і яны ствараюць 50% працоўных месцаў у адпаведнасці з данымі АЭСР за 2017 год. Аднак, гэтыя лічбы па-ранейшаму адстаюць ад значэнняў паказчыкаў краін ЕС, дзе ў МСП занята больш за дзве трэціх працаздольнага насельніцтва і за апошнія пяць гадоў было створана 85% новых працоўных месцаў. Такім чынам, МСП маюць патэнцыял для стварэння дадатковых працоўных месцаў і забеспячэння эканамічнага росту, для рэалізацыі якога трэба вырашыць перашкоды ў выглядзе абмежаванага доступу да фінансавання, бюракратычнай валакіты і цяжкасцей выхаду на новыя рынкі.
Больш 40 праектаў і падтрымка ў памеры 320 млн еўра
У ініцыятыву EU4Business уваходзяць 43 праекты, якія былі рэалізаваны на рэгіянальным і двухбаковым узроўні ў рэгіёне Усходняга партнёрства. Сумарны фінансавы партфель складаецца з падтрымкі ЕС у памеры амаль 320 млн еўра у рамках ініцыятывы EU4Business і звыш 1,96 млрд еўра крэдытаў, выдадзеных МСП банкамі-партнёрамі ў рэгіёне.
Спрыянне росту МСП
У рамках ініцыятывы EU4Business у шасці краінах Усходняга партнёрства (УП) забяспечваецца:
- Доступ да фінансаў: крэдытаванне ў мясцовай валюце, фінансавыя рэсурсы для інвеставання ў экспартную дзейнасць або для прыняцця стандартаў ЕС, падтрымка жаночага прадпрымальніцтва і стартапаў — ажыццяўляецца праз пабочныя арганізацыі, у асаблівасці праз мясцовыя банкі або партнёрскія арганізацыі, што стала магчымым у значнай ступені дзякуючы непрамому фінансаванню ЕС у выглядзе гарантый для крэдытаў
- Доступ да рынкаў: кансультацыі для бізнесу, навучанне экспартнай дзейнасці, стварэнне магчымасцей для пошуку партнёраў і ўдзелу ў гандлёвых місіях у краінах ЕС
- Доступ да ведаў: аказанне кансультацыйных паслуг і тэхнічнай падтрымкі, правядзенне адмысловых трэнінгаў па развіцці здольнасцей
Падтрымка МСП у краінах ПУЗСГ
МСП у краінах, якія падпісалі з ЕС Пагадненне аб асацыяцыі, у тым ліку аб паглыбленай і ўсеабдымнай зоне свабоднага гандлю, атрымліваюць дадатковую падтрымку з Фонду ПУЗСГ для фінансавання МСП. Праграма фінансавання ў межах ПУЗСГ атрымае каля 200 млн еўра субсідый з бюджэту ЕС, каб прыцягнуць па меншай меры 2 млрд еўра новых інвестыцый для МСП.
Гэтыя сродкі дапамагаюць прадпрыемствам Грузіі, Малдовы і Украіны прыстасавацца да новых рынкавых патрабаванняў, аптымізуючы працэсы і інвестуючы у новае абсталяванне, каб адпавядаць рэгламентам ЕС у сферы якасці і бяспекі, энергаэфектыўнасці і экалогіі, што ў цэлым дазволіць атрымаць максімум выгод ад новага больш адкрытага экспартнага рынку ЕС.
Праца з арганізацыямі па падтрымцы прадпрымальніцтва
EU4Business дапамагае таксама арганізацыям, якія даюць парады МСП. Гэтая дзейнасць датычыцца наступнага:
- паляпшэнне дыялогу паміж урадам і бізнесам з мэтай стварэння лепшага заканадаўчага і дзелавога асяроддзя;
- стварэнне магчымасцей для партнёрскіх адносін паміж МСП і АПП у краінах ЕС і УП з мэтай адкрыцця доступу на новыя рынкі.
У 2017 годзе на бізнес-форуме Усходняга партнёрства ў Таліне быў прадстаўлены рэгіянальны пазіцыйны дакумент. Ён быў распрацаваны з удзелам каля 200 бізнес-асацыяцый з шасці краін Усходняга партнёрства. У дакумент увайшоў шэраг палітычных рэкамендацый у адносінах «паляпшэння ўмоў для росту і найлепшага дзелавога клімату».
Статыстыка EU4Business за 2009–2017 гг.
МСП атрымалі звыш 1,96 млрд крэдытаў ад банкаў-партнёраў рэгіёна ў рамках ініцыятывы EU4Business, дзякуючы якой ЕС садзейнічаў стварэнню 28 000 працоўных месцаў, аказаў падтрымку 66 000 МСП і правёў трэнінгі для 11 000 чалавек.
Планы на будучыню
У дакуменце «20 ключавых задач на 2020 год» для Усходняга партнёрства, які быў прыняты на саміце УП у 2017 годзе, ЕС вылучыў шэраг задач па падтрымцы МСП на 2017–2020 гг.:
- ЕС у супрацоўніцтве з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі ставіць мэтай умацаваць эканамічныя магчымасці МСП і скараціць фінансавыя рызыкі шляхам далейшага стымулявання выдачы крэдытаў у мясцовых валютах.
- ЕС дадаткова вылучыць 100 млн еўра на паляпшэнне доступу да крэдытавання ў мясцовай валюце ў шасці краінах, каб да 2020 года не менш за ¼ фінансавай падтрымкі, якую ЕС аказвае МСП, было забяспечана ў мясцовай валюце.
- Новы План знешніх інвестыцый уключае інавацыйную гарантыю, якая будзе садзейнічаць інвеставанню ў ключавыя сферы дзейнасці ў краінах-партнёрах з прыцягненнем прыватнага сектара.
Партнёры EU4Business
Праграмы EU4Business сумесна фінансуюцца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуюцца партнёрскімі арганізацыямі. Сярод партнерскіх арганізацый (з улікам удзелу ў бягучых і завершаных праектах):
- Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР)
- Еўрапейскі інвестыцыйны банк (ЕІБ)
- Нямецкі банк развіцця (KfW)
- АЭСР
- Германскае агенцтва па супрацоўніцтву
- Еўрапалата
- Сусветны банк
- Міжнародны гандлёвы цэнтр
- GFA
- ЕАРМСП
- ПРААН
- ЦВУЕ (Цэнтр вывучэння Усходняй Еўропы)
- ФКА (Фонд імя Конрада Адэнаўэра)
- НЦРМСП (Армянскі нацыянальны цэнтр па развіцці МСП)
- Інавацыйны цэнтр Microsoft: Арменія
- Project Group International
- Арганізацыя па развіцці малога і сярэдняга бізнесу ў Малдове (ODIMM)
- Грамадскае аб'яднанне «Дапамога мясцоваму самакіраванню»
- Азербайджанская асацыяцыя мікрафінансавання
- ЕБА Арменія
- Міжнародны цэнтр міжкультурных даследаванняў, навучання і дыялогу
Сакратарыят EU4Business
Сакратарыят EU4Business забяспечвае ўзгоднены і скаардынаваны падыход да рэалізацыі ініцыятывы EU4Business, а таксама адказвае за маніторынг і справаздачы па праектах і праграмах, падтрымлівае камунікацыю і забяспечвае бачнасць ў рамках ініцыятывы.
Сакратарыят EU4Business прадстаўлен кансорцыумам арганізацый на чале з EY Advisory services сумесна з Panteia і Tipik.